Запрашаем да ўдзелу ў Літаратурным конкурсе “Духоўная веліч”


Запрашаем да ўдзелу ў Літаратурным конкурсе “Духоўная веліч”

09.02.2018                                     Новости


З дзясятага лютага 2018 года стартуе новы абласны  літаратурны конкурс “Духоўная веліч”. Запрашаем да ўдзелу пісьменнікаў.

Конкурс арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы. Творы прымаюцца да 10 красавіка 2018 па чатырох намінацыях: “паэзія”, “мастацкая проза”, “публіцыстыка”, “літаратура для дзяцей”.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і папулярызацыі лепшых твораў пісьменнікаў Брэстчыны, якія зберагаюць духоўна-маральную культуру рэгіёна, спрыяюць выхаванню, у тым ліку і ў моладзі, духоўнасці, патрыятызму, адлюстроўваюць імкненні да высокіх ідэалаў дабрыні і справядлівасці.

Конкурсныя творы павінны  быць  прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо  публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных  на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчых спаборніцтв. У кожнай намінацыі можа быць толькі адзін пераможца.

Да ўдзелу ў конкурсе аўтар на адрас аргкамітэту дасылае наступныя матэрыялы:

кароткая творчая і жыццёвая біяграфія,

кніжнае выданне ці публікацыя ў часопісе ў двух экзэмплярах.

кантактныя тэлефоны, адрас.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса “Духоўная веліч” адбудзецца ў дзень святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца штогод 24 мая.

Кантакты:

224013, г.Брэст. Пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605,

тел.+375 162-50-54-24

тел.+375 33 318-15-89

E-mail: tatiana.demidovich@gmail.com