Мінскае гарадское аддзяленне СПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў


Мінскае гарадское аддзяленне СПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае юных аматараў мастацкага чытання да ўдзелу ў творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі. Адборачныя туры пройдуць ва ўстановах культуры з лістапада 2018 г. па сакавік 2019 г.

Узрост удзельнікаў конкурсу — да 30 гадоў. Конкурс праводзіцца пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў маі 2019 г. падчас Гала-канцэрта на Мінскім гарадскім фестывалі беларускай паэзіі і песні. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы фестывалю і памятныя статуэткі і падарункі. А таксама выступяць на Гала-канцэрце фестывалю.

Удзельнікі конкурсу чытаюць два творы: верш класіка беларускай паэзіі і верш сучаснага беларускамоўнага ці рускамоўнага паэта Беларусі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, года нараджэння, адрасу, навучальнай установы і кантактнага тэлефона, а таксама конкурсных твораў і іх аўтараў накіроўваць па адрасе: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, 5, каб. 309. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru .

Заяўкі прымаюцца з 1 верасня 2018 г. па 1 лютага 2019 г. Тэл. для даведак: 392-59-06; 335-28-18.