Зборнік "Великой Победе верны!"


Зборнік

31.03.2025                                                          Новые книги


Мінскае гарадское аддзяленне СПБ і Астраханскае рэгіянальнае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Расіі звязваюць даўнія творчыя сувязі і сяброўства старшыняў гэтых творчых арганізацый. Паэт, празаік і перакладчык Юрый Шчарбакоў, старшыня Астраханскага аддзялення СП Расіі, часты госць у Беларусі. Актыўна перакладае класічную і сучасную беларускую паэзію на рускую мову. Ён пераклаў на рускую мову і выдаў кнігу вершаў Міхася Пазнякова "Моё богатство". А ў Мінску ў перакладзе Міхася Пазнякова выйшла на беларускай мове кніга вершаў Юрыя Шчарбакова "Таццянін дзень". І вось днямі ў Беларусі выйшаў сумесны зборнік твораў мінскіх і астраханскіх літаратараў "Великой Победе верны!", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і яе сатэлітамі. Укладальнік — Вольга Багушыньска. У кнізе прадстаўлены вершы і апавяданні адзінаццаці беларускіх і адзінаццаці рускіх сучасных паэтаў і празаікаў. Прадмовы напісалі Міхась Пазнякоў і Юрый Шчарбакоў. Частку тыражу кнігі набылі бібліятэкі сталіцы. Прэзентацыя зборніка пройдзе як у Мінску, так і ў Астрахані падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю для дзяцей і юнацтва. У ім, дарэчы, актыўны ўдзел заўсёды  прымаюць і беларускія пісьменнікі.

Неўзабаве гэты ж зборнік будзе выдадзены і ў Астрахані.

Павел Кузьміч.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси