
12.05.2025 Новые книги
Мінскае гарадское аддзяленне СПБ падрыхтавала і выдала новы калектыўны зборнік "ВЕЛИКАЯ ПОБЕДА — НА ВЕКА!" Укладальнікі — Міхась Пазнякоў, Алена Стэльмах і Тамара Кавальчук. Аўтар прадмовы "...И плачут строки" — Алена Стэльмах. Кніга прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і яе памагатымі. У зборніку прадстаўлены творы паэзіі, прозы і публіцыстыкі 40 сучасных пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Арменіі і Азербайджана. Сярод іх народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Анатоль Аўруцін, Валянціна Паліканіна, Міхась Пазнякоў, Тамара Краснова-Гусачэнка, Уладзімір Гаўрыловіч, Алена Стэльмах; расійскія пісьменнікі Сяргей Анціпаў, Алена Асатурава, Валянцін Баюканскі, Муса Ахмедаў, Людміла Бахціна; азербайджанскія — Нурангіз Гюн, Алі Керым, Сабір Рустамхаілы; армянскія — Авецік Ісаакян, Эдвард Мілітанян і іншыя вядомыя літаратары.
Гэта — кніга памяці пра пра удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — мужных прадстаўнікоў нашых рэспублік, якія адзінай сям"ёй набліжалі Перамогу. І кніга вернасці сучасных пісьменнікаў ратнаму подзьвігу іх слаўных землякоў.
Павел Кузьміч
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси