Анатоль Зэкаў. Двор пад буслінымі крыламі: апавяданні, былі, мініяцюры, п’есы.


Анатоль Зэкаў. Двор пад буслінымі крыламі: апавяданні, былі, мініяцюры, п’есы.

28.05.2025                                                          Новые книги


Пераважная большасць твораў новай кнігі Анатоля Зэкава — ніколькі не плод аўтарскай фантазіі — яны заснаваныя на рэальных падзеях і фактах, у тым ліку і тых, якія ў маленстве перажыў сам пісьменнік. Тут і засмучэнне ад паваленага вяза, на якім была буслянка, і радасць, што буслы ўсё ж прыляцелі і пачалі ладзіць на электрычным слупе новую; гэта і гон разам з дзедам коней у начное дый шмат чаго іншага з жыцця вясковага хлопчыка і яго сяброў. У кнізе змешчаны таксама невялікія п’есы, якія могуць быць пастаўлены школьнымі тэатральнымі калектывамі.

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси