Павага. Клопат. Адказнасць.


Павага. Клопат. Адказнасць.

02.10.2025                                                          Новости


Звычайна сустрэчы з пісьменнікамі адбываюцца ў бібліятэцы, Доме культуры ці нават кафэ. Напярэдадні Дня пажылых людзей пісьменнік Анатоль Бензярук вырашыў падтрымаць сваіх чытачоў незвычайным спосабам. Ён прыняў удзел у марафоне па скандынаўскай хадзьбе! Нетаропкі крок, размовы пра кнігі, гісторыю роднага краю і, безумоўна, пра здаровы лад жыцця!

Гэта адбывавалася ў горадзе Жабінка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць.» і нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце – 2030».

Анатоль Расціславіч пажадаў удзельнікам – людзям сталага веку актыўна далучацца да здаровага ладу жыцця. Кожны марафонец, што зрабіў свае крокі ў той дзень да даўгалецця, быў адзначаны за ўдзел у спаборніцтвах, што праводзіліся на гарадскім стадыёне горада-спадарожніка Брэста.

Па інфармацыі Брэсцкага аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси