Восень у Завоссі


Восень у Завоссі

02.10.2025                                                          Новости


Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук і Таццяна Яцук выступілі на  штогадовым свяце  «Восень у Завоссі», якое было прысвечана жыццю і творчасці Адама Міцкевіча.

На галоўнай сцэне гучалі песні ансамблей «Палешуки» і KaS, выступленні самадзейных калектываў.

Ганаровыя госці мерапрыемства, намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Барысевіч, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, уручылі  Падзякі за дапамогу ў арганізацыі фестываля начальніку аддзела культуры райвыканкама Аксане Шчэрбе, дырэктару Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяне Лайшы і дырэктару Баранавіцкай раённай клубнай сістэмы Юліі Лавронавай.

Па інфармацыі  супрацоўнікаў музея-сядзібы  Адама Мицкевіча «Завоссе», у гэтым годзе фестываль стаў міжнародным. У госці прыехалі — пскоўскі музей-запаведнік А.С.Пушкіна "Михайловское» і музей-запаведнік Ф.І.Цютчава "Овстуг".

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси