5 кастрычніка святкуе прыгожы юбілей пісьменніца Ірына Тулупава


5 кастрычніка святкуе прыгожы юбілей пісьменніца Ірына Тулупава

05.10.2025                                                          Новости


Ірына Зігмундаўна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працававала на Беларускім радыё. У Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку, часопісе “Гаспадыня”, газеце “Літаратура і Мастацтва”.

 У творчым багажы пісьменніцы 4 кнігі прозы і паэзіі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў.

Лаўрэат прэміі БСЖ “Залатое пяро”. Узнагароджана Граматай Патрыяршага Экзарха, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта “У блаславенне за працу ў гонар Святой Праваслаўнай Царквы” , а таксама медалямі “За вялікі ўнёсак у літаратуру” СПБ  і “Максіма Багдановіча” МГА СПБ..

Калегі па пяры віншуюць Ірыну Зігмундаўны з юбілеем! І жадаюць моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і новых цікавых кніг!

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси