
05.10.2025 Новости
Напрыканцы верасня пісьменніца Таццяна Каленік, знаходзячыся ў паездцы ў Тбілісі, сустрэлася ў Цэнтральнай шматфункцыянальнай бібліятэцы горада з супрацоўнікамі ўстановы і чытачамі.
Адбыўся абмен думкамі аб сучасным літаратурным працэсе. Гучалі вершы грузінскіх і беларускіх паэтаў, у тым ліку паэтэсы з Клецку Галіны Нупрэйчык. Таццяна Рыгораўна перадала ў фонд бібліятэкі адзін з нумароў часопіса “Нёман”, у якім змешчаны творы Казіміра Камейшы, Віктара Гардзея, Віктара Шніпа, Алены Стэльмах, Генадзя Аўласенкі і іншых аўтараў.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси