Залатая восень


Залатая восень

05.10.2025                                                          Новости


У сталічнай бібліятэцы № 1 адбылася сустрэча будучых бібліятэкараў з творцамі Мінскага гарадскога аддзяленя Саюза пісьменнікаў Беларусі – Яўгенам Хвалеем, Інай Фраловай і Генрыхам Тарасевічам. Літаратурна-музычная імпрэза была прымеркавана да Дня сталага чалавека.

Пачалося мерапрыемства з верша Міколы Маляўкі «Старая яблыня», які прачытала Іна Мікалаеўна Фралова.

Студэнты-першакурснікі МДК сферы абслуговаўня з цікавасцю ўключыліся ў размову: адказвалі на пытанні вядучай – паэтэсы Іны Мікалаеўны Фраловай, згадвалі мудрасць і вопыт сваіх немаладых блізкіх, а таксама выказалі сваі думкі наконт святкавання Дня чалавека сталага ўзросту.

Іна Мікалаеўна падрыхтавала  віктарыну на веданне твораў беларускіх класікаў для будучых супрацоўнікаў бібліятэк.

У межах імпрэзы адбылася прэзентацыя кнігі Іны Мікалаеўны «Калі адцвіце ядловец».

Яўген Хвалей распавёў пра свой творчы шлях, прачытаў некалькі вершаў пра сваіх блізкіх і землякоў.

Генрых Тарасевіч выканаў некалькі песень пад гітару на свае словы. А таксама прачытаў некалькі лірычных вершаў.

 

Ганна Старадуб

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси