
01.10.2025 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Галіна Бабарыка прыняла ўдзел у сустрэчы «Ад усёй душы», якая адбылася ў Мачульскім сельскім доме фальклору і была прысвечана Дню пажылых людзей. У нязмушанай і цёплай абстаноўцы людзі сталага ўзросту ўспомнілі сваю маладосць, традыцыі, пад гукі гармоніка — народныя танцы і спевы.
Дарэчы, адзін са зборнікаў Галіны Бабарыка называецца «Дарога ў восень». Сапраўды, жыццёвы шлях чалавека з выпрабаваннямі, радасцямі і смуткамі, дасягненнямі і надзеямі можна параўнаць з дарогай да восеньскай мудрасці.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси