
06.10.2025 Новости
Яе арганізавалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У. Ігнатоўскага, запрасіўшы старшакласнікаў з СШ №1 Каменца імя Л.С. Паеўскага, іх настаўнікаў і іншых юных аматараў паэзіі.
Падтрымаць паэтку, былога рэдактара раёнкі, у якой зусім нядаўна выйшла ў свет новая кніга «Душа мая босая…», прыехалі беларуская пісьменніца, паэтка, празаік і перакладчык Зінаіда Дудзюк, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч, літаратуразнаўца Уладзімір Сенькавец, былы дырэктар Камянюцкай СШ, выдатнік адукацыі БССР і СССР, магістр педагагічных навук Валянціна Фралова і аўтар гэтых радкоў.
Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Ніны Васільеўны, аздобіўшы аповед яе лірычнымі і надзвычай кранальнымі паэтычнымі радкамі. Увазе слухачоў быў прадстаўлены таксама і відэазапіс выканання песні на словы нашай зямлячкі ансамблем «Бяседа».
Атрымаўшы слова, паэтка запрасіла слухачоў у сваю творчую майстэрню, расказаўшы, як піша без прымусу, чакаючы, калі Муза пастукае ў акно.
– Заўсёды радуюся, калі атрымліваецца абагрэць некага сваім радком, – падкрэсліла Ніна Гарагляд. – Імкнуся дастукацца да сэрца чытача.
І ў яе гэта атрымліваецца выдатна, што неаднаразова падкрэслівалі ўсе, хто звяртаўся да аўтаркі са словамі віншаванняў і ўдзячнасці за сціплую, лаканічную, такую чулую і шчырую паэзію. Гэта сапраўды Паэзія! Жадаеце ўпэўніцца? Пагартайце кніжачку Ніны Васільеўны, яе душа будзе перад вамі, як на далоні.
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара
kamenec.by інфармацыйны партал Камянецкага раёна
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси