Настасся Нарэйка сустрэлася з выхаванцамі гуртка «Школа журналістыкі»


Настасся Нарэйка сустрэлася з выхаванцамі гуртка  «Школа журналістыкі»

07.10.2025                                                          Новости


Настасся Нарэйка завітала ў госці да выхаванцаў гуртка «Школа журналістыкі», што працуе ўжо 25 гадоў у Маладзечанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Яна сама некалі наведвала яго заняткі, дзякуючы чаму змагла падрыхтавацца да паступлення на факультэт журналістыкі БДУ.

Кіраўнік гуртка Наталля Шульжыцкая і журналісты-пачаткоўцы з вялікай увагай выслухалі аповед госці пра яе вучобу ў ВНУ, работу ў раённай газеце, творчую працу і сяброўства з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Юныя карэспандэнты ахвотна ўключаліся ў дыялог, задавалі цікавыя пытанні і дзяліліся ўласнымі творчымі набыткамі. Увогуле ў гуртка шмат дасягненняў, нямала яго выпускнікоў сталі студэнтамі журфака і плённа працуюць у СМІ.

На развітанне госця павіншавала родны гурток з юбілеем і пажадала новым яго наведвальнікам і кіраўніку натхнення і плёну.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси