31.10.2025 Новости
Напрыканцы кастрычніка Дзіцячы дом № 5 г. Мінска сустракаў творчых гасцей – дзіцячых пісьменніц Таццяну Дземідовіч і Алену Лемеш.
Таццяна Анатольеўна пачала з аповеда пра свой родны горад – Брэст. Згадала пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, расказала пра адметныя падзеі ў сучасным жыцці горада. З вялікай цікавасцю маленькія аматары прыгожага пісьменства слухалі гісторыю пра старога ліхтаршчыка.

Прыйшліся да спадобы выхаванцам установы і казачныя апавяданні Алены Лемеш. Таксама маленькія слухачы з цікавасцю ўключыліся ў гульню, што прапанавала пісьменніца.
Іна Фралова
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


