З перамогай у драматургічным конкурсе!


З перамогай у драматургічным конкурсе!

31.10.2025                                                          Новости


Віншуем вядомага драматурга, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Фёдара Антонавіча Палачаніна з перамогай у III Міжнародным драматургічным конкурсе гістарычна-патрыятычных п’ес “З любоўю да Бацькаўшчыны”, арганізаваным Гільдыяй драматургаў Расіі пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі.

На разгляд Экспертнага савета конкурса ім была прадстаўлена беларускамоўная драма “Найярчэйшая зорка”, прысвечаная  прападобнамучаніку Афанасію Брэсцкаму – славутаму рэлігійнаму і грамадскаму дзеячу, чалавеку рэдкага пісьменніцкага таленту, які з’ўляецца ўзорам самаадданага служэння Бацькаўшчыне і свайму народу.

23 кастрычніка ў Мінску на сцэне Дома літаратара адбылося чытанне п’есы, у якім бралі ўдзел студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Пісьменнікі Віцебшчыны выказваюць вялікую радасць і гонар за такое значнае дасягненне калегі па пяру з Докшыц. Фёдар Антонавіч па праве заслужыў гэтую перамогу сваім талентам і майстэрствам.

 

Віцебскае абласное аддзяленне

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси