03.11.2025 Новости
30 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя чытанкі “Добры дзень”. Мерапрыемства адбылося ў межах сумеснага праекта бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў Беларусі “Літаратурны чацвер”.
Адзін з аўтараў чытанкі, дзіцячая пісьменніца Таццяна Дземідовіч распавяла пра свой удзел у кніжным выданні, пазнаёміла з некаторымі героямі ўласных кніг, прапанавала цікаўнаму маленькаму чытачу загадкі.

Дзіцячая пісьменніца і суаўтар творчага праекта Іна Фралова зрабіла цікавы экскурс па старонках чытанкі, распавяла пра некаторых іншых аўтараў кніжнага выдання. Таксама Іна Мікалаеўна закранула тэму чысціні маўлення і прачытала ўласныя вершы на тэмы сям’і.
У выкананні юнага чытальніка Мечыслава Лайшы прагучала вершаваная казка Міколы Маляўкі “Пра Яся-асілка і Змея трохгаловага”. Прыйшліся даспадобы запрошаным гасцям і музычныя кампазіцыі ўдзельнікаў ансамбля “Свет звезды”, што працуе пры 202 сталічнай школе.

Прыемным падарункам для маленькага чытача і іх бацькоў было адкрыццё ўтульнай дзіцячай залы. Першыя наведвальнікі з кранальнай дзіцячай непасрэднасцю выказвалі захапленне і станоўчыя эмоцыі да гэтай яркай падзеі.
Слухачамі і галоўнымі дзеючымі асобамі “Літаратурнага чацвярга” былі выхаванцы старэйшых груп Дашкольнага цэнтра развіцця в. Копішча.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


