Добры дзень з кнігай!


Добры дзень з кнігай!

03.11.2025                                                          Новости


Па запрашэнні пісьменніцы Іны Фраловай Таццяна Дземідовіч наведала  гасцёўню Мінскага гарадскога аддзялення СПБ «Верасок», што працуе пры дзіцячай бібліятэцы №16.

 Сустрэча адбылася ў дзіцячым садку № 425 г. Мінска. Да мерапрыемства далучыліся дзеці з дашкольных устаноў № 418 і 423.

 Таццяна Дземідовіч пазнаёміла юных пазнаек са сваёй новай кнігай «Приключения ежонка Кактуса», Іна Фралова  — з чытанкай «Добры дзень» і прадэкламавала  цудоўны аўтарскі верш, напоўнены гумарам, дабрынёй і святлом.

Разам з загадчыцай дзіцячай бібліятэкі Вольгай Цітковай дзеці ўспомнілі восеньскія святы, гульні і падзеі, а яшчэ — наколькі важна адзін аднаму гаварыць толькі добрыя словы!

Выхаванцы дзіцячага садка падарылі прысутным прыгожы танец з нацыянальным каларытам.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси