Раскажу табе я казку…


Раскажу табе я казку…

04.11.2025                                                          Новости


Таццяна Дземідовіч сустрэлася з маленькімі чытачамі ў сталічнай кнігарні «Светач». Выхаванцы дзіцячага садка №561 г.Мінска пазнаёміліся з новай кнігай аўтара — «Приключения ежонка Кактуса».

Разам з галоўным героем Вожыкам праз гульні, заданні і прыгоды юныя чытачы пазнаёміліся з цікавымі персанажамі, з якімі пасябравалі. Сапраўды — пракласці сцяжынкі сяброўства не толькі ў гульні, але і ў жыцці вельмі важна для кожнага маленькага і дарослага чалавека.

На сустрэчы дзеці ахвотна адказвалі на пытанні, знаёміліся з характарамі галоўных герояў, выказвалі свае жаданні і пажаданні, а яшчэ дзяліліся ўражаннямі ад наведвання кнігарні, дзе казачна, утульна і светла!

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси