Са святам, бібліятэка!


Са святам, бібліятэка!

04.11.2025                                                          Новости


Члены клуба «Пінчукі» пад кіраўніцтвам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі  Жанны Завацкай выступілі  на юбілеі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц, якая адсвяткавала сваё 80-годдзе. У гэты святочны дзень гучалі вершы-прысвячэнні, песні і добрыя словы на адрас калектыву бібліятэкі. Сёння бібліятэка з’яўляецца  культурным і інфармацыйным цэнтрам  Пінскага раёна, дзе  збіраюцца таленавіыя людзі розных прафесій і ўзростаў.

З 2016 года бібліятэка аб'яднала пісьменнікаў і паэтаў палескага краю ў клубе літаратараў Піншчыны «Пінчукі». Мясцовыя паэты і празаікі збіраюцца на пасяджэннях, дзеляцца досведам, праводзяць прэзентацыі новых кніг і дораць свае творы чытачам.

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси