04.11.2025 Новости
БАРАНАВІЧЫ. У адной са школ райцэнра выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЯЦУК. Сустрэчу прысвяцілі прэзентацыі новага выдання творцы – зборніка лірыкі «Прага цішыні» (Мінск, «Беларусь», 2025). Удзельнікі мерапрыемства – моладзь і паэтэса – шчыра пагутарылі на тэмы патрыятызму і вечных каштоўнасцей.
У сярэдняй школе № 17 г. Баранавічы адбылася цікавая творчая сустрэча вучняў старэйшых класаў з настаўніцай, паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Яцук. Мерапрыемства прысвяцілі прэзентацыі новага выдання творцы – зборніка лірыкі «Прага цішыні» (Мінск, «Беларусь», 2025).
Удзельнікі сустрэчы – сучасная моладзь і паэтэса, педагог – гаварылі пра гісторыю Баранавіцкага краю, захапляліся прыгажосцю роднай мовы, дакладнасцю і трапнасцю паэтычных вобразаў, гутарылі пра надзённае, значнае, вартае.

Сустрэча пакінула прыемныя ўражанне і асалоду.
САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гродзенскае абласное аддзяленне
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


