«Калі радок дыктуе пачуццё…»


«Калі радок дыктуе пачуццё…»

24.11.2025                                                          Новости


У межах раённага бібліятэчнага месячніка краязнаўства «Мой край дарагі, старонка мая», для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Спадчына» у Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча з Васілём Андрэевічам Казачком у фармаце паэтычнай гасцёўні пад назвай «Калі радок дыктуе пачуццё…».

 

На сустрэчу супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі аднаго з самых вядомых і таленавітых людзей Століншчыны – паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара Цэнтра ганчарства ў вёсцы Гарадная, аўтара двух зборнікаў вершаў “Прызнанне” і “Я веру!” – Васіля Андрэевіча Казачка.Васіль Андрэевіч – той талент, што стаў гонарам не толькі столінскай зямлі, але і ўсёй Беларусі. Ён член Саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і проста чалавек з добрай, адкрытай і шчырай душой.

 

На пачатку сустрэчы паэт-ганчар распавёў пра сваё дзяцінства, юнацтва, пачатак творчага шляху. Захапіў гасцей гісторыяй роднага краю, падзяліўся і тым, што хвалюе сэрца паэта: стан беларускай мовы і будучыня не толькі роднай вёскі, але і ўсіх знікаючых вёсачак Беларусі. Пяшчотныя, прыгожыя радкі пра родную зямлю і яе краявіды гучалі ў выкананні аўтара на працягу ўсёй сустрэчы. Цераз паэзію Васіля Андрэевіча праходзіць прызнанне ў любові да сваёй малой радзімы, дарагой яго сэрцу Гарадной. Tэма кaxaння – yceaбдымнaя. Гэтa кpынiцa paдacцi i лeпшыx iмкнeнняў чaлaвeкa, пaчyццё бязмepнaй пaвaгi дa жaнчыны, яe xapacтвa, пpывaбнacцi, дyшэўнaй чыcцiнi. Таму каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі паэта.

 

Васіль Андрэевіч чалавек шматгранны і захапляецца не толькі паэзіяй, але і жывапісам, маляваннем, ганчарствам. Аўтар расказаў пра шматвекавыя традыцыі ганчарнай справы, якія беражліва захоўваюць у вёсцы.

Удзельнікі гасцёўні дзяліліся ўражаннямі ад пачутых твораў, гаварылі пра малую радзіму, пра магчымасці кожнага дзеля захавання роднай мовы, культуры, народнага быту, звычаяў.

У канцы сустрэчы жадаючыя маглі атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца з аўтарам. Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму паэтычна-цёплым.

«Прыемна ўражаны не толькі прыродай  славутых мясцін, але і гасціннасцю і ўвагай гэтых прыгожых людзей, што ганарацца сваёй гістарычнай і культурнай спадчынай і захоўваюць памяць аб вядомых земляках, — падкрэсліў пасля сустрэчы Васіль Казачок.

І нядаўна нарадзіліся ў паэта вершаваныя радкі-прысвячэнні!

Давыд-Гарадок

Азяблы асенні лісток

На шкле маёй “Шкоды” стыне.

Спяшаю ў Давыд-Гарадок,

Што кветкай расцвіў на Гарыні.

Узяў свой пачатак-выток

З далечы сівых стагоддзяў.

І, хоць ты ўсяго гарадок,

Нішто тваёй славе не шкодзіць.

На плошчы, у цэнтры самым, -

Давыд грозны з дзідай ў руках.

Калядныя “Конікі”, замак -

То слава Давыд-Гарадка!

Тут кветкам - раскоша і рай:

Цвітуць - аж гародам цесна!

Насенне ў нязведаны край

З “тыкеткамі” “едзе на вэсну”.

Была тут і прыстань калісьці.

Тавары плылі па свету.

Давыд-Гарадок - калыска

Пісьменнікаў слынных, паэтаў.

Што заўтра цябе чакае,

Зусім прадказаць не бяруся.

Ты годны, я цвёрда знаю,

Славутых мясцін Беларусі!

Спяшаецца часу плынь -

І вось я ўжо  - на мосце…

Давыд-Гарадок, Гарынь,

Прымайце паэта ў госці!

                       18.11. 2025

 

 Па інфармацыі Столінскай раённай бібліятэкі і Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси