02.03.2026 Новости
VII раённы конкурс песні і паэзіі «Беларуская мова – мелодыя душы» прайшоў у вёсцы Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У складзе журы працавала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук. За прызавыя месцы змагаліся 46 удзельнікаў у трох узроставых катэгорыях дзвюх намінацый.

У фае Залескага цэнтра культуры і вольнага часу гасцей сустракалі тэматычныя выставы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. А на галоўнай сцэне гледачоў чакала сапраўднае свята беларускасці. У гэты дзень там гучала выключна беларуская мова – мілагучная, пяшчотная, прыгожая. Сярод твораў класікаў удзельнікі прачыталі і вершы сучасных беларускіх аўтараў: Міхася Пазнякова, Лёлі Багдановіч і іншых.

У выніку творчага спаборніцтва былі вызначаны лаўрэаты І, ІІ і ІІІ ступені ў кожнай узроставай катэгорыі. Гран-пры ў намінацыі «Песня» атрымала Ірына Амельянчук за выкананне аўтарскай песні, а ў намінацыі «Паэзія» – Наталля Сацута, якая дэкламавала аўтарскую гумарэску.
Усе пераможцы і ўдзельнікі атрымалі адпаведныя дыпломы і прызы ад спонсараў. У дадатак да асноўных падарункаў Наталля Кандрашук уручыла ўладальніцы першага месца намінацыі «Паэзія» Дарыі Легастаевай зборнік вершаў членаў Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ «За Радзімы жыццё!».
Ніна Пятроўская
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


