У гродзенскай школе № 39 прэзентавалі кнігу «Поле памяти»


У гродзенскай школе № 39 прэзентавалі кнігу «Поле памяти»

03.03.2026                                                          Новости


На старонках тэматычнага выдання разам з вядомымі, сталымі творцамі знайшлося месца і творам школьнікаў.

 

У сярэдняй школе № 39 г. Гродна, якая носіць імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Данілавіча Лебедзева, дзейнічае літаратурнае аб’яднанне «Альшанскі перазвон». Юных літаратараў звязвае з Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ даўняе сяброўства. Таму на старонках адной з кніг «Трылогіі памяці», выдадзенай абласной пісьменніцкай арганізацыяй да 80-годдзя Вялікай Перамогі, апынуліся творы навучэнцаў школы. 

 

 

У ходзе мерапрыемства юныя пісьменнікі атрымалі сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх удзел ува ўнікальным кніжным праекце СПБ-Гродна, а таксама аўтарскія экзэмпляры кніг.

 

 

У прэзентацыі кнігі прынялі ўдзел дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна» Аксана Анатольеўна Пятрова; настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік школьнага літаб’яднання «Альшанскі перазвон» Эма Уладзіміраўна Урублеўская, а таксама госці: намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, паэт, публіцыст Дзмітрый Радзівончык і кандыдат у шэрагі СПБ, паэтка Вольга Алізар.

 

 

У выкананні ўдзельнікаў сустрэчы прагучалі аўтарскія творы. У прамовах выступоўцаў была падкрэслена роля літаратурнай творчасці і мастацкага слова ў справе захавання гістарычнай памяці і патрыятычным выхаванні юных грамадзян Беларусі.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Яшчэ пра падзею – на сайце школы

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси