Юбілей Тэатра паэзіі


Юбілей Тэатра паэзіі

03.03.2026                                                          Новости


Мінскаму гарадскому тэатру паэзіі "Ад сэрца да сэрца" — 10 гадоў!
Створаны Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Заснавальнікі — старшыня МГА СПБ, паэт, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў (дырэктар) і артыстка эстрады, тэатра, кіно Вольга Багушыньска (мастацкі кіраўнік).

 

 

 

27 лютага адбыўся юбілейны спектакль па творчасці Міхася Пазнякова (першае аддзяленне) і паэтычна-музычная імпрэза з удзелам вядомых паэтаў, барда і кампазітара. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел і выступілі артысты, сцэнарысты, рэжысёры, паэты, музыканты Вольга Багушыньска, Святлана Яфрэмава, Таццяна Жылінская, Алена Бельская, Ганна Красоўская, Роберт Багушыньскі, Сяргей Сахараў, Міхась Пазнякоў, Эдуард Ханок, Анатоль Длускі, Валянціна Паліканіна, Анатоль Аўруцін, Аліна Легастаева, Святлана Кандрашава, Валянціна Драбышэўская, Тамара Кавальчук, Фёдар Баравой, Лізавета Палеес, Тамара Залеская. Актыўна садзейнічала правядзенню святочнай імпрэзы супрацоўнік бібліятэкі Таццяна Маслюкова. Тэатр паэзіі сардэчна віншавалі пісьменніцы Людміла Маркоўская, Валянціна Драбышэўская,  Марына Наследнікава, Ліліяна Анцух (яна ж — дырэктар выдавецтва "Чатыры чвэрці), аматары паэзіі, якія перапоўнілі вялікую залу і на працягу 2,5 гадзін горача апладзіравалі выступаючым.

 

 

 

Правялі імпрэзу, уручылі падзячныя дыпломы і падарункі ўсім творчым удзельнікам —стваральнікі Тэатра паэзіі Вольга Багушыньска і Міхась Пазнякоў.

Усім гледачам і слухачам былі ўручаны цукеркі і памятныя сувенірныя сардэчкі. У зале панавала атмасфера сардэчнасці, хараства, дабрыні. Усіх аб"яднала МУЗА,  імя якой ПАЭЗІЯ.

 

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси