Дзмітрый Дземідовіч у літаратурнай гасцінай «Шчырасць»


Дзмітрый Дземідовіч у літаратурнай гасцінай «Шчырасць»

03.03.2026                                                          Новости


У літаратурнай гасцінай «Шчырасць» пры публічнай бібліятэцы №22 г. Мінска адбылася сустрэча з паэтам, празаікам, гумарыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Дземідовічам. На мерапрыемства сабраліся пастаянныя чытачы бібліятэкі, навучэнцы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа ў суправаджэнні выкладчыка Дубікоўскай Алены Канстанцінаўны, а таксама прадстаўнікі мінскай арганізацыі “Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі”.

 

 

Дзмітрый Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Мікалаеўшчынскай школе імя Якуба Коласа, а потым паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на энергетычны факультэт, які скончыў у 1969 годзе. Атрымаў спецыяльнасць  інжынера-электрыка. Працаваў на энергетычных аб'ектах Беларусі і былога Савецкага Саюза. Працу па спецыяльнасці спалучаў з літаратурнай дзейнасцю. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў вершаў «Самi…», «Грани судьбы», «Прызнанне», «Паміж намі кажучы” і іншых.

 

 

Дзмітрый Аляксандравіч  не толькі паэт-лірык, паэт-гумарыст, але і празаік, аўтар паэмы «Большая игра», у якой апісаны цэлы пласт жыцця нашай краіны за перыяд з 1900 года па 1985 год, а таксама аўтар рамана «Умереть, чтобы выжить», які таксама ахоплівае вялікі перыяд з гісторыі Беларусі ‒  ад з'езду настаўнікаў, арганізаванага маладым  Якубам Коласам, да сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Жыве пісьменнік у Мінску.

 

 

Дзмітрый Аляксандравіч расказваў пра сябе, пра малую Радзіму, пра сваю творчасць, чытаў вершы, шаржы, жартаваў, адказваў на пытанні.

 


   

 

 

Заг.бібліятэкай      Каржанеўская А.М.

Фота   Мацвеева А.В., Пыж В.Я.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси