19.03.2026 Новости
20 сакавіка святкуе свой 60-гадовы юбілей паэтэса Алена Пісарэнка (Алена Міхайлаўна Багамолава).
Алена Міхайлаўна член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычнага зборніка “Рэха сустрэчы” (2008). Узнагароджана дыпломам за 1 месца ў намінацыі “Паэзія” Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Книга мне ‒ книга во мне" (2023), а таксама медалём Максіма Багдановіча Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2020). Мае навуковыя публікацыі.
Пісарэнка Алена Міхайлаўна ўзначальвае кафедру беларускай і замежнай філалогіі.
Калегі па пяры віншуюць паважаную Алену Міхайлаўну з прыгожым юбілеем, жадаюць моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


