20.03.2026 Новости
Спяшаемся сардэчна віншаваць яго з прыгожай датай!
Нямала цудоўных твораў выйшла з-пад пяра Аляксандра Барысавіча, за спінай нямала добрых спраў, нямала людзей, якім ён дапамог добрым словам, справай і ўласнай творчасцю!
Сёння пісьменнік упэўнена крочыць наперад – да светлай мэты. І мы зычым яму шанцавання на гэтай дарозе.
Няхай у гэты святочны, радасны, шчасны дзень будзе ў нашага юбіляра тое, пра што марыць сэрца. Мы зычым яму моцнага здароўя, а за ім прыйдуць вялікае і сапраўднае шчасце, радасць, вялізная колькасць нагод для ўсмешкі, павага і любоў ад тых, хто побач.
Мы зычым дабрабыту, веры ў самае светлае, добрае, любові, радасці, цеплыні і дабрыні!
Няхай пяро Ваша застаецца заўсёды лёгкім!
З павагай,
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі,
і калегі па пяры
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


