30.03.2026 Новости
Свой 65-гадовы юбілей адзначае празаік і публіцыст Рыгор Саланец.
Пісьменнік нарадзіўся 30 сакавіка 1961 года ў вёсцы Бодаква Лохвицкого раёна Палтаўскай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, факультэт журналістыкі.
Служыў у рэдакцыях ваенных перыядычных выданняў, у тым ліку ў газеце Беларускай ваеннай акругі і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь “Во славу Родины”. Падпалкоўнік у адстаўцы. Ветэран баявых дзеянняў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Пасля звальнення ў запас працаваў у абласной газеце “Мінская праўда”.
Рыгор Васільевіч аўтар кніг прозы “Волк”, “Убитая любовь”, “Люкс для одинокой души”, “Афганский пленник”, “Любовь цвета хаки” і інш. Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2021).
Калегі па пяры жадаюць юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, творчага настрою і новых літаратурных дасягненняў.
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


