10.04.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Шульга выступіла на свяце, прысвечаным Году беларускай жанчыны, арганізаваным Саветам ветэранаў Маскоўскага раёна Брэста.
Таццяна Юр’еўна — аўтар паэтычных зборнікаў «Крылья из ситца», «Дверь в апрель», «Зимняя радуга» і інш. Да выхаду на пенсію працавала ў вайсковых і навучальных бібліятэках у Забайкаллі, Растове-на-Доне, Новасібірску, Омску, была кіраўніком паэтычнай студэнцкай студыі «Ліра» пры Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, складальнікам і рэдактарам студэнцкіх паэтычных зборнікаў «И физики, и лирики». Друкавалася ў часопісах «Немига литературная», «Врата небесные», «Братина» і іншых перыядычных выданнях.

Праз пейзажную, грамадзянскую, любоўную лірыку Таццяна Шульга перадае яркую палітру жаночых пачуццяў, шчыра дзеліцца думкамі як у вялікім свеце не растраціць самае каштоўнае — сваю бязмежную любоў да родных і блізкіх.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


