Вясеннія вандроўкі з кнігамі сучасных беларускіх пісьменнікаў


Вясеннія вандроўкі з кнігамі сучасных беларускіх пісьменнікаў

10.04.2026                                                          Новости


У рамках праекта Брэсцкай цэтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна «Сябруем з кнігай»  юныя чытачы знаёмяцца  з сучаснымі беларускімі аўтарамі.

У пятніцу, 3 красавіка, у бібліятэку завітала група прадлёнага дня ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована», дзеці  далучыліся да ўсебеларускай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё». Бібліяэтэкары пазнаёмілі хлопцаў і дзяўчат з казкай беларускай пісьменніцы Лёлі Багдановіч «Завушніцы для бярозкі».

 

 

Падчас абмеркавання казкі хлопцы і дзяўчаты даведаліся, якія дрэвы расцвітаюць вясной, што азначае выраз «плач бярозы», сок якога дрэва саладзейшы за бярозавы і якая вясновая кветка мяняе колер чатыры разы. У канцы мерапрыемства юныя чытачы пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў бібліятэкі падрыхтавалі невялічкую аплікацыю «Вясновая бярозка» з каляровай паперы і папяровых сурвэтак.

 

 

 А 6 красавіка выхаванцы дзіцячага сада №13 пазнаёміліся з чароўным светам казак члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Бахновай.

Маленькія слухачы даведаліся, чаму Зайка быў сумны, як ён адправіўся ў лес шукаць вясну і як заўважыў першыя прыкметы яе прыходу — маленькія пралескі, які прабіваліся скрозь снег.

 

 

У цёплы вясновы дзень у  госці да школьнікаў групы падоўжанага дня сярэдняй школы №13 прыйшла супрацоўнік цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. А.С.Пушкіна, каб разам з імі прачытаць верш Валянціны Драбышэўскай «Вясна» са зборніка «Трынаццаць пераўвасабленняў».

 

 

І дзеці пераўтварыліся ў сапраўдных артыстаў, прачыталі верш па ролях. У кожнага з іх была свая: хтосьці быў сонейкам, якое грэе зямлю, хтосьці — гарэзным ветрам, які разганяе хмары, хтосьці — звонкім ручаём, якія спявае першую песню цяпла, хтосьці — доўгачаканай вясной.

 

 

 Брэсцкая цэнтральная гарадская  бібліятэка імя А.С. Пушкіна

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси