Гучы, паэзія, гучы!


Гучы, паэзія, гучы!

16.04.2026                                                          Новости


У музеі гісторыі г. Мінска прайшоў другі Міжнародны паэтычны конкурс “Увесь свет каля тваіх ног”, прысвечаны Году беларускай жанчыны.

 

 

Конкурс быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства інвалідаў” і падтрыманы  Саюзам пісьменнікаў Беларусі. У фінале конкурсу прынялі ўдзел дзевятнаццаць паэтаў-інвалідаў з Беларусі і Расіі. А таксама 15 дэкламатараў паэзіі, якія таксама  прадстаўлялі дзве краіны.

 

 

У складзе творчага журы працавалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: страршыня сталічнага аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў і мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі Вольга Багушыньска, якія таксама выступілі перад шматлікай аўдыторыяй. Вырашана, што гэты конкурс будзе праводзіцца штогод, з пашырэннем  геаграфіі ўдзельнікаў і новымі намінацыямі.

 

 

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси