Шчырая размова


Шчырая размова

16.04.2026                                                          Новости


У публічнай бібліятэцы №22 адбылася творчая вечарына паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кандрашавай. На мерапрыемства сабраліся: пісьменнікі, пастаянныя чытачы бібліятэкі, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (філфак), навучэнцы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Прадставіла патэсу артыстка тэатра і кіно, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі  Вольга Багушынска. Прывітальнае слова таксама ўзяў паэт, празаік, літаратуразнаўца, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  Міхась Пазнякоў.

 

 

Святлана Уладзіміраўна нарадзілася на Урале ў г.Перм, але воляю лёсу патрапіла ў Беларусь, дзе і жыве ўжо больш за 28 гадоў. Вершы пачала пісаць яшчэ ў 14 год. Піша на рускай мове. З’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі: «Музыка сфер», «Блеск жемчужины», «Прикосновение двух сердец», «Сердцебиение любви», «Живой ритм», «Волшебный изумруд», «Симфония света», «Грусть». Святлана Уладзіміраўна вельмі шматгранны і моцны духам чалавек: у маладосці выступала за зборную Беларусі па валейболе. Захапляецца розными відамі мастацтваў, шмат падарожнічае.  Пра яе ёсць кароткаметражны фільм «Рожденные в СССР».

 

 

Адбылася шчырая размова пра паэзію, сяброў, жыццё.Як прызналася аўтарка ‒ сама яна вельмі светлы, добры і спачувальны чалавек, да якога цягнуцца людзі. Святлана Уладзіміраўна чытала вершы, расказвала пра сябе, паказвала мультымедыйныя прэзентацыі сваіх незабыўных паездак, дзялілася творчымі планамі і падарыла бібліятэцы свае кнігі «Живой ритм», «Блеск жемчужины», «Грусть».

 

 

Каржанеўская А.М.,

фота Матвеевай А.В.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси