18.05.2026 Новости
14 мая 2026 года студэнты філалагічнага факультэта і старшакласнікі Сярэдняй школы № 7 г. Брэста імя С.Л. Макарэнкі наведалі Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага, дзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі часопіса «Бярозка». Намеснік галоўнага рэдактара Міхась Мурза і адказны сакратар Ганна Белая расказалі пра тое, як сёння выглядае часопіс, чым ён вабіць моладзь, як ствараецца кантэнт, на што звяртаюць увагу аўтары і якія тэмы абмяркоўваюцца.



Удзельнікі сустрэчы даведаліся аб працэсе стварэння тэкстаў, рубрык і нумароў, а таксама аб тым, як можна далучыцца да творчай каманды, прапанаваць свой матэрыял або запусціць сацыяльны праект на старонках часопіса. Прадстаўнікі выдання падзяліліся сакрэтамі прасоўвання выдання з выкарыстаннем сучасных маладзёжных трэндаў. На сустрэчы прысутнічалі старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч, а таксама беларускі паэт і журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Барысюк.


У гэты ж дзень адбылася сустрэча прадстаўнікоў часопіса «Бярозка» з навучэнцамі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.Машэрава. Да сустрэчы далучылася член Саюза пісьменнікаў Беларусі, загадчыца аддзела абслугоўвання Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.Пушкіна Ірына Фаміна.


Па інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


