Пісьменнік Анатоль Бензярук павіншаваў землякоў з Днём сям’і


Пісьменнік Анатоль Бензярук павіншаваў землякоў з Днём сям’і

19.05.2026                                                          Новости


15 мая член Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст, краязнаўца Анатоль Бензярук паўдзельнічаў у віншаванні шматдзетнай сям'і Дзянішчычаў, якая рэгістравала ў Жабінкаўскім заксе дзявятае дзіця, а затым  — у Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва пабываў на пасяджэнні круглага стала. На ім пісьменнік павіншаваў удзельнікаў з Днём сям'і і падзяліўся думкамі наконт маральных паводзін, што павінны існаваць паміж бацькамі і дзецьмі. На сустрэчы былі прыведзены этычныя прыклады наконт таго, як дарослым неабходна дзяліцца з падрастаючымі пакаленнямі не толькі сваімі навыкамі і ведамі, але і маральнымі паводзінамі.

 

 

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси