19.05.2026 Новости
З усіх каштоўнасцяў на свеце
Найдаражэйшай — нашы дзеці!
І для сям’і ў кожнай хаце
Яны — найбольшае багацце!
В. Казачок
З нагоды Дня сям’і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок правёў сустрэчу ў Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная Столінскага раёна з вучнямі Жытчаўскай і Стытычаўскай СШ Пінскага раёна. Пісьменнік распавёў пра свой жыццёвы і творчы шлях, прачытаў вершы і прэзентаваў кнігу «Мая малітва».
У новым зборніку паэта пяць раздзелаў — «Малітва роднаму слову», «Малітва Радзіме», «Малітва жыццю», «Малітва прыродзе», «Малітва каханню». Але галоўныя матывы, якія аб’ядноўваюць усе раздзелы — гэта словы ўдзячнасці бацькам, сям’і, краю маленства, гэта радкі, напоўненыя пяшчотай і любоўю да юных жыццялюбаў, надзеяй на іх добрыя справы, ад якіх будзе квітнець наша Радзіма.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


