24.05.2026 З юбілеем!
24 мая святкуе юбілей пісьменніца Вера Зелянко.
Вера Віктараўна Зелянко нарадзілася ў Маскве. Праз два гады сям’я пераехала ў Мінск. У 1979 годзе скончыла механіка-матэматычны факультэт БДУ. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Друкавалася ў часопісах “Нёман”, “Новая Немига литературная”, “Белая вежа”, “Молодая гвардия” (Москва), а таксама ў калектыўных зборніках.
Аўтар кніг «Время ничего не значит» (“Кнігазбор”, 2009); «Под куполом карнавала» («Четыре четверти», 2023).
Дыпламант Літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага (2023).
Калегі па пяры віншуюць Веру Віктараўну з прыгожым юбілеем і зычуць моцнага здароўя, дабрабыту і новых яркіх твораў!
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


