16.06.2026 Новости
Барысюк Васіль Пятровіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1976 года ў вёсцы Малыя Корчыцы Кобрынскага раёна. Навучаўся ў Корчыцкай базавай школе, Хідрынскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна.
Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры» (1993-1998, з адзнакай).
Скончыў факультэт перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «журналіст» (2013-2014).
З 1998 по 2024 гады працаваў на радыё у «Тэлерадыёкампаніі «Брэст»: 1998-2012 – редактар аддзела навін абласнога радыё, 2012-2018 – загадчык аддзела навін абласнога радыё, 2018-2024 гады – галоўны рэдактар радыё РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст».
Зараз працуе на пасадзе аглядальніка РУП «Рэдакцыя «Беларуская лясная газета». З 2013 года з’яўляетсяся членам ГА «Беларускі саюз журналістаў», з 2023 года – член Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, штотыднёвіку «Літаратура і мастаціва», часопісах «Маладосць», «Першацвет» і іншых.
У рубрыцы «Кніга ў нумары» часопіса «Першацвет» ў 1997 годзе выйшла кніга вершаў “Вежа”.
У 2025 годзе выдаў кнігу вершаў «Імгненне і працяг».
Шаноўны Васіль Пятровіч!
Сёння мы спяшаемся ад усяго сэрца павіншаваць Вас з юбілеем!
Ваш талент – гэта сапраўдны падарунак, якім Вы шчодра дзеліцеся са светам. Кожны Ваш верш – маленькі цуд, здольны крануць самыя тонкія струны душы, прымусіць задумацца, натхніцца і ўбачыць свет у новых фарбах.
Мы захапляемся Вашай адданасцю мастацтву паэтычнага слова, Вашым нястомным пошукам ісціны і прыгажосці.
У гэты асаблівы дзень мы жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых вяршынь і доўгіх гадоў плённай працы. Няхай кожны новы радок будзе такім жа яркім і запамінальным, як і ўсе Вашы папярэднія вершы.
З глыбокай павагай,
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі,
і калегі па пяры
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


