Літаратурнае падарожжа


Літаратурнае падарожжа

19.06.2026                                                          Новости


Сапраўдным падарункам для выхаванцаў Ільянскага дзіцячага сада на Вілейшчыне стала сустрэча з сучаснымі пісьменнікамі Міхасём Пазняковым і Інай Фраловай. 

Міхась Паўлавіч распавёў пра сваё дзяцінства, пазнаёміў з некаторымі кнігамі. Дзеці адгадвалі загадкі, задавалі пытанні знакамітаму госцю.

 

 

Іна Фралова правяла літаратурную зарадку, зрабіла экскурс па старонках сваіх новых кніг, а пасля прапанавала маленькім землякам разам прыдумаць казачнае апавяданне.

Скончылася творчая сустрэча ў этнаграфічным музеі дзіцячага садка.

 

 

Другая сустрэча адбылася ў Літаратурным музеі Ільянскай школы імя Грымаця, дзе пісьменнікі таксама прадставілі свае кнігі, прачыталі творы.

Школьнікі ўключыліся ў размову пра літаратурны працэс і ролю пісьменніка ў сучасным грамадстве.

 

 

На добры ўспамін аб сустрэчы ў юных слухачоў засталіся кнігі з аўтарскімі подпісамі, а таксама сувеніры ад выдавецтва “Звязда”.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси