Што ведае пісьменнік?


Што ведае пісьменнік?

22.06.2026                                                          Новости


Ля сцен СШ №19 Брэста  імя Героя Савецкага Саюза С. Сікорскага ў адзін з летніх панядзелкаў   было шумна і весела — да дзяцей завітала пісьменніца Таццяна Дземідовіч.  Сустрэча была пабудавана так, што дзеці загадзя падрыхтавалі свае пытанні. А іх было даволі шмат — пра творчасць, кнігі і галоўных герояў. Некаторыя пытанні нараджаліся падчас гутаркі і былі самымі непрадказальнымі. Дзяцей цікавіла — хто будзе героям наступных кніг, як у  звычайным бачыць незывычанае і што рабіць, калі нечакана згубіўся добры настрой! Аўтар дзіцячых кніг падрыхтавала і свой сюрпрыз! Папрасіла адгадаць, хто хаваецца ў чароўным мяшэчку! Канешне, гэта быў  казачны кот! Герой, які  так ці інакш, сустракаецца ва ўсіх аўтарскіх дзіцячых  кнігах Таццяны Дземідовіч.

 

 

А пасля апытанкі  адбылася аўтограф-сесія!

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси