Жывая памяць пакаленняў: маладзёжны рух партыі «Іскра» у Борках


Жывая памяць пакаленняў: маладзёжны рух партыі  «Іскра» у Борках

22.06.2026                                                          Новости


20 чэрвеня ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна на мемарыяле «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» прайшоў мітынг-рэквіем, які  стаў  фіналам рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Полымя Перамогі» маладзёжнага руху партыі «Белая русь» - «Іскра». Акцыя  прайшла ва ўсіх кутках Беларусі і была прысвечана захаванню гістарычнай памяці.

 

 

У мітынгу прынялі ўдзел больш за 400 актывістаў маладзёжнага руху «Іскра» з удзелам старшыні партыі «Белая русь» Вольгай Чамаданавай, прадстаўнікі аблвыканкама, Кіраўскага райвыканкама, грамадскасці, мясцовыя жыхары.

«Памяць і боль кожнага чалавека зліваюцца ў памяць і боль рода і далей – у памяць і боль народа. Гэтая памяць жыве і будзе жыць у нашых сэрцах, будзе перадавацца нашчадкам, не дазваляючы сыйсці ў нябыт святому - нашай знітаванасці з лёсам папярэдіх пакаленняў» - адзначыў у сваім выступленні старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека.

 

 

Важнай эмацыйнай часткай мітынгу стаў паказ урыўка з літаратурна-музычнай кампазіцыі «Марыйка» па аднайменнай паэме Алеся Мікалаевіча ў выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Прысутныя, глыбока ўражаныя ўбачаным, адзінагалосна сцвярджалі, што гэтая імпрэза – не проста тэкст і дзейства, гэта ажыўшая памяць, якую нельга перапісаць. А калі дзеянне адбываецца менавіта на гэтым мемарыяле ў Борках, то зусім па-іншаму, глыбока і востра ўспрымаюцца крывавыя падзеі, якія адбыліся тут 15 чэрвеня 1942 года.

 

 

Удзельнікі мітынга-рэквіема таксама ўсклалі кветкі да цэнтральнай скульптуры «Беларусь-скорбящая мать» і высадзілі  алею хвойных дрэў у памяць аб жыхарах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ

 

Фота з адкрытых крыніц

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси