25.06.2026 Новости
Няма часу лепшага, калі
Раскашуе лета у двары:
Сена ў копны свежыя кладзе,
Музыкай пчалінаю гудзе,
Што ліецца з кронаў пахкіх ліп
І спякотным дням вядзе падлік.
І няма так добра анідзе,
Як у цёплай ліпеньскай вадзе!
А работы ў лета — цераз край!
Жнівеньскі збірае ўраджай,
Сушыць збожжа-зерне на таку.
Закідае вуды рыбаку…
Стомішся — прысядзеш адпачыць
Ў цень пад ліпы. Ці ж не шчасце — жыць?!
Васіль Казачок

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт-ганчар Васіль Казачок сустрэўся з вучнямі летняга лагера адпачынку «Васількі» СШ-3 г.Століна. Пісьменнік распавёў пра значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека, пазнаёміў са сваімі паэтычнымі зборнікамі і прачытаў вершы. На заканчэнне быў майстар-клас па ганчарству.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


