25.06.2026 Новости
Галіна Загурская сустрэлася з выхаванцамі Сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Наваполацка. Сустрэча насіла назву “Мой родны край”.
Гучалі вершы аб прыгажосці нашай прыроды, пра насельнікаў нашых лясоў, а іх чытанне суправаджалася дэманстрацыяй прыгожых малюнкаў з кнігі “Каго баіцца зубр?”, што вельмі ўсхвалявана ўспрымалася дзецьмі.

Адбылася размова і пра гісторыю нашага краю. Выхаванцы даведаліся пра Рагвалода, першага князя на беларускай зямлі, пра яго дачку Рагнеду, ад якой пайшоў слаўны род, які заклаў асновы нашай дзяржавы.
Даведаліся дзеці і пра Сафійскі сабор у Полацку, пра помнікі гэтага горада. У якасці ілюстрацыі пачутага разглядаліся малюнкі з кнігі Г. Загурскай “Жывуць у Полацку стагоддзі…”.
Сустрэча усхвалявала дзяцей і можа паслужыыць адпраўной кропкай для іх далейшай зацікаўленасці нашым краем, нашай гісторыяй.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


