Як адбываецца працэс стварэння кнігі


Як адбываецца працэс стварэння кнігі

25.06.2026                                                          Новости


19 чэрвеня 2026 года дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух разам з першым намеснікам старшыні СПБ Аленай Стэльмах і старшынёй МГА СПБ Міхасём Пазняковым прыняла ўдзел у лекторыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, які праходзіў у межах фестывалю «Бібліялета» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

 

У зале беларускай літаратуры сабралася зацікаўленая аўдыторыя, якая пачула падрабязны аповед пра тое, як будуюцца ўнутраныя працэсы ў выдавецтве на прыкладзе 33-гадовай гісторыі «Чатырох чвэрцяў». Спікер распавяла, як у наш час трансфармуюцца традыцыйныя формы работы пад уплывам сучаснага заканадаўства, новаўвядзенняў у мовазнаўстве і літаратуразнаўстве, патрабаванняў паліграфіі, а таксама падзялілася вопытам выкарыстання магчымасцей штучнага інтэлекту ў мастацкім афармленні кніг.

 

 

Асобую ўвагу Ліліяна Фёдараўна надала характарыстыцы членаў каманды рэдакцыйнага аддзела выдавецтва, якія нясуць адказнасць за рэдагаванне, карэктуру і, у канчатковым выніку, за якасць кожнай кнігі, што выходзіць у свет. Напрыканцы сустрэчы яна параіла студэнтам, моладзі —  будучым спецыялістам — уважліва прыгледзецца да прафесій выдавецкай сферы: яны здольны захапіць на ўсё жыццё, калі любіш Кнігу.

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси