02.07.2026 Новости
75-гадовы юбілей адзначае вядомы дзяржаўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч.
Доктар педагагіных навук, прафесар матэматыкі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, ён працаваў рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь, першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшынёй РГА “Белая Русь”.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі А. М. Радзькоў з’яўляецца аўтарам многіх публікацый ў перыядычным друку і асобных кніг. Ён ‒ лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне публіцыстыкі. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці краіны, стварае новыя выдатныя кнігі. Высокім публіцыстычным словам працуе на далейшы росквіт роднай Беларусі!
Калегі жадаюць шаноўнаму юбіляру моцнага здароўя, новых навуковых і творчых здабыткаў, вялікага шчасця!
Прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


