Зінаіда Дудзюк сустрэлася з супрацоўнікамі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея


Зінаіда Дудзюк сустрэлася з супрацоўнікамі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

02.07.2026                                                          Новости


Літаратурны клуб пры Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі запрасіў на сустрэчу члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта, празаіка, перкаладчыка, драматурга,  лаўрэата Нацыянальнай літаратуранай прэміі Беларусі Зінаіду Дудзюк. Падчас гутаркі Зінаіда Дудзюк адказала на пытанні — як нараджаліся ідэі, як збіраўся матэрыял для гістарычных раманаў, пра рэальныя лёсы прататыпаў мастацкіх твораў. Цікавіла і жанравая разнастайнасць творчасці пісьменніцы.

 

 

Усе ўдзельнікі клуба адзначылі глыбокае аўтарскае паглыбленне ў эпоху, займальнасць сюжэтаў, цікавы і неадназначы ўнутраны свет галоўных герояў.

Перад аўтаграф-сесіяй Зінаіда Дудзюк прадставіла і свой новы раман, які нядаўна выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» — «Крыжовы шлях». Твор прысвечаны драматычным падзеям XI-XII стагоддзяў і апавядае пра гераічную барацьбу прыбалтыйскіх і полаўскіх славян супраць нямецкай крыжацкай экспансіі.

 

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси