06.07.2026 Новости
Сустрэчы з калегамі па творчаму цэху заўсёды прыносяць радасць ад новых адкрыццяў. Гэта магчымасць ўбачыць шырыню творчага працэсу, атрымаць словы падтрымкі, падзяліцца творчымі ідэямі.
Нядаўна Ірына Фаміна стала госцяй нотна-музычнай бібліятэкі ў Мінску.




«Радкі Ірыны Фаміной узбагацілі маленькія жыццёвыя аповесці не толькі самой аўтаркі выказвання, але і тых бібліятэкараў, якія завіталі ў наш кніжны гарадок, каб пазнаёміцца з творчасцю таленавітай калегі з Брэста, — падзялілася ўражаннямі празаік, ілюстратарка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Слова» Таццяна Каленік. — Кранулі не толькі абаяльнасць пісьменніцы і мудрасць яе абразкоў, а яшчэ і водар сакавітых, салодкіх брэсцкіх клубніц, якімі спадарыня Ірына частавала прысутных. Далікатная паэзія з духмянымі клубніцамі, шакаладам і шчырай гутаркай – незабыўная асалода, мілы радок у аповесці жыцця. Яе героямі сталі Ірына Фаміна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарка мноства вышываных карцін, супрацоўніца абласной бібліятэкі г. Брэста і ўсе прысутныя!».
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


