«Палессе славіцца даўно і працаю, і дабрынёю…»


«Палессе славіцца даўно і працаю, і дабрынёю…»

06.07.2026                                                          Новости


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца», баранавіцкі паэт Раіса Раманчук прыняла ўдзел у свяце «Лунінецкія клубніцы», якое адбылася ў аграгарадку Дварэц Лунінецкага раёна, і атрымала перамогу ў літаратурным конкурсе «Мой клубнічны рай» у  намінацыі «Верш» сярод удзельнікаў раёнаў Брэсцкай вобласці.

 

 

 

 

Лунінцкія клубніцы — ягадны брэнд Беларусі.  З гэтай нагоды штогод у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці праводзіцца фестываль у гонар працавітых людзей і роднай зямлі. Да яркага, незабыўнага свята далучаюцца і творчыя людзі, паэты, якія сваімі радкамі славяць духмяныя дары,  шчодры на ўрадажаі палескі край і вяскоўцаў-рупліўцаў.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси