06.07.2026 Новости
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч сустрэлася з брэсцкімі школьнікамі, наведвальнікамі летніка, у Брэсцкай гарадской дзіцячай бібліятэцы.

Загадчыца бібліятэкі Святлана Івашкова пазанёміла рабят з выставай, прысвечанай Году беларускай жанчыны, узгадала кнігі і творчасць пісьменніц-сучасніц. Цікавымі гульнямі, кніжнымі квэстамі захапіліся юныя чытачы і з задавальненнем адправіліся на пошукі чароўных гузікаў брэстскага ліхтаршчыка разам з галоўнымі героямі кнігі «Пока фонарщик спит» — дзяўчынкай Алькай і кажаном Мопрыкам. Паразважалі юныя зацейнікі і над тым, як захаваць утульнасць і прыгажосць роднага горада, узгадалі любімыя месцы ( сярод якіх значыцца і кніжны дом — бібліятэка!), пагаварылі пра важнасць працы людзей розных прафесій і галоўныя якасці чалавека, якія дапамагаюць знаходзіць новых сяброў!

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


