Сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Ведзянеевым


Сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Ведзянеевым

19.07.2026                                                          Новости


Жанчына – захавальніца сямейнага агменю, носьбітка духоўных каштоўнасцей, крыніца натхнення для мастакоў, паэтаў і музыкантаў ва ўсе часы. Менавіта ёй прысвячаюцца вершы, песні і літаратурныя творы, у якіх праслаўляюцца яе прыгажосць, мудрасць, сардэчнасць і самаахвярнасць. У межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году беларускай жанчыны, у Горках працягваюцца творчыя сустрэчы, якія знаёмяць жыхароў горада з мясцовымі аўтарамі і іх творамі, праслаўляюць духоўную прыгажосць, мудрасць і сілу беларускай жанчыны

16 ліпеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага прайшла творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Ведзянеевым і членамі народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Людмілай Дзёменскай і Надзеяй Курбасавай. На яе завіталі ўдзельнікі клуба «Мудрасць» раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і студэнты факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА.

 

 

Аляксандр Ведзянееў прадставіў свой паэтычны зборнік «Миражи любви, или Анна» і прачытаў новыя вершы, прысвечаныя жанчыне і каханай дзяўчыне: «Слава жанчыне», «Зярняткі дасканаласці» і інш.

Ветэран педагагічнай працы Людміла Дзёменская спачатку пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю, з кнігай прозы «Жылі-былі людзі…», у якой цэнтральнае месца займаюць вобразы жанчын, апавядаецца пра іх цяжкі лёс у час фашысцкай акупацыі. Затым яна прадставіла свае новыя творы: «Велікоднае яйка», «На жывот», «Любіў Іван Сіўку».

Вядомая горацкая салістка Надзея Курбасава выканала па заяўках жанчын іх любімыя песні аб Радзіме, жанчыне і каханні.

Творчая сустрэча яшчэ раз пацвердзіла: мастацкае слова і песня здольныя не толькі кранаць душу, але і аб’ядноўваць людзей розных пакаленняў.

https://gorkiv.by/sustrecha-s-goraczkimi-god-belaruskaj-zhanchyny-nathnyae-na-tvorchascz/

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси