24.07.2026 Новости
Па запрашэнні педагогаў Сярэдняй школы №130 г. Мінска тут адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаным дзеячам культуры, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым. Наладжана яна ў межах акцыі "Лета з добрай кнігай". А слухачамі знакамітага творцы былі вучні 2 — 5 класаў. Яны якраз нярэдка чыталі творы пісьменніка ў сваіх падручніках, чытанках, вучэбных дапаможніках. Таму і сустрэча была вельмі чаканай, цёплай, змястоўнай. Настаўнікі падрыхтавалі відэапрэзентацыю, прысвечаную творчасці Міхася Паўлавіча. Шаноўны госць завітаў з выстаўкай сваіх кніг апошніх двух гадоў, галоўнай тэмай якіх з"яўляецца тэма Радзімы, як малой, так і вялікай. Пісьменнік пазнаёміў прысутных са зместам зборнікаў "Наш сцяг, "Шануем, любім і ганарымся", "Мая цудоўная Радзіма" і іншых. Прачытаў асобныя вершы. Паразважаў з дзецьмі пра тое, як стаць добрым, паспяховым чалавекам, падзяліўся ўспамінамі пра свае дзіцячыя гады, вучобу, добрыя справы для людзей. Дзеці з ахвотай завучвалі скорагаворкі пісьменніка, разгадвалі яго загадкі. Яны засыпалі вядомага госця шматлікімі пытаннямі, на якія пачулі вычарпальныя адказы. Самыя актыўныя і кемлівыя вучні атрымалі ў падарунак кнігі з аўтографам.

Павел Кузьміч.
Фота аўтара.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


